тлумачэнне слова:
пашырыць, -ру, -рыш, -рыць; закончанае трыванне, што. 1. Зрабіць больш шырокім; расшырыць. Пашырыць вокны. Пашырыць вуліцу. ▪ Пад скалой была даволі прыкметная западзіна. Яе вось хлопчыкі і вырашылі паглыбіць і пашырыць. Бяганская. 2. Павялічыць у колькасці, у аб'ёме. Пашырыць завод. ▪ [Лундзін:] — На той год яшчэ пашырым кармавую базу і адпаведна — павялічым колькасць кароў. Палтаран. // Зрабіць больш поўным, рознабаковым; паглыбіць. Пашырыць кола інтарэсаў. ▪ Выступленні хору перад салдатамі, перад жыхарамі горада, выезды з канцэртамі ў мястэчкі пашырылі мой дзіцячы кругагляд. А. Александровіч. 3. Зрабіць што-н. шырока вядомым, даступным многім, пазнаёміць з чым-н. многіх. Пашырыць перадавы вопыт. ▪ [Сымон:] Перш за ўсё трэба пашырыць ідэі камунізма сярод шырокіх пластоў народа. Колас. Голас Зыгмунта гучаў суха: — Згода. Значыць, мы павінны пашырыць погляд, прыняты цяпер большасцю рады, сярод памяркоўных. Караткевіч. 4. Расшырыць кола дзеяння чаго-н. Пашырыць наватарскі пачын па ўсёй рэспубліцы. ▪ Тым часам падполле Віленшчыны адрадзілася і нават пашырыла свой уплыў. «Полымя».
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com