тлумачэнне слова:
пачатак1, -тку, мужчынскі род 1. Месца, пункт, з якога што-н. пачынаецца; процілеглае канец. Роў браў .. пачатак за вёскай, з балот. М. Ткачоў. У пачатку вёскі Салаўііў, адпусціў машыну .. і пайшоў далей пехатою. Шахавец. 2. Першы момант якога-н. дзеяння, працэсу, з'явы. Пачатак жніва. Пачатак сеанса. ▪ Скончылася лета. У пачатку восені паехала Аленка ў Загор'е. Колас. У засадзе [партызаны] ляжалі дзень, ноч і пачатак другога дня. Навуменка. [Васіль:] — Мне здаецца, што гэта пачатак нашай новай дружбы. Шамякін. 3. Аснова, крыніца, сутнасць чаго-н. У творах ананімнай дэмакратычнай літаратуры прыкметна выяўляецца крытычны пачатак. Барысенка. У .. паэзіі [Някрасава] зліліся ў адно цэлае два процілеглыя пачаткі — і радасць і цяжкасць працы. Івашын. 4. звычайна множны лік (пачаткі, -аў). Асноўныя палажэнні, прынцыпы. Яшчэ ў ліпені 1858 года член Дзяржаўнага савета і міністр унутраных спраў граф Сяргей Ланской падаў гасудару запіску аб асноўных пачатках будучай рэформы. Караткевіч. 5. звычайна множны лік (пачаткі, -аў); пераноснае значэнне Першыя праяўленні чаго-н.; зачаткі. У гэтым абуджэнні крытычнае думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця. Колас. 6. толькі множны лік (пачаткі, -аў). Першыя, пачатковыя звесткі ў якой-н. галіне ведаў; начаткі. Пачаткі матэматыкі. Пачаткі хіміі. ••• Даць пачатак чаму глядзі даць. пачатак2, -тка, мужчынскі род Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой размешчаны кветкі або плады. Кукурузны пачатак.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com