тлумачэнне слова:
паціснуць, -цісну, -ціснеш, -цісне; закончанае трыванне 1. што. Сціснуць (чыю-н. руку, пальцы, локаць і пад.) у знак прывітання, удзячнасці або на развітанне. [Сцёпка] няспрытна падаў руку, а яна [Аленка] так слаўна, па-прыяцельску паціснула і патрэсла яе. Колас. Рамір узяў яе пальцы ў свае, удзячна паціснуў іх. Асіпенка. 2. што і на што. Налегчы цяжарам; націснуць. Чалавек .. паціснуў бокам ці плечуком на грошы і ўціснуў іх у спарахнелы пласт моху. Чорны. Цёця ўстала і паціснула пальцам уключа[льнік]. Брыль. 3. размоўнае слова Рушыць, пайсці. Сяляне, зліўшыся ў .. грамаду, павольна паціснулі да каморніка. Колас. [Рыгор] набраў поўныя пляшкі крынічнай вады і паціснуў у лес. Ваданосаў. 4. Увабрацца ў сілу, памацнець. Нанач яшчэ больш паціснуў мароз. Пташнікаў. У канцы лістапада, пасля зацяжных дажджоў, паціснулі маразы. Жук. 5. каго-што і без дапаўнення Наступаючы, прымусіць адступіць, адысці. — Адтуль, — і Антось паказаў на ўсход, — маецца заданне. У гэту ноч раніцай, зрабіць тут на .. [белапалякаў] налёт. Наступ іх затрымаць.. А на фронце ў гэты час бальшавікі паціснуць. Нікановіч. 6. што. размоўнае слова Пасунуўшы, наблізіць да чаго-н. [Волька] пераставіла столік, паціснула да шафы крэслы. Скрыган. 7. Ціснуць некаторы час. ••• Паціснуць плячамі (плячыма) — зрабіць рух плячамі ў знак няведання, неразумення, здзіўлення і пад. — Скажыце, вас напэўна падвысяць па службе? — Прыстаў, яшчэ малады і даволі просты чалавек, паціснуў плячамі. Колас.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com