тлумачэнне слова:
пацерці, патру, патрэш, патрэ; патром, патраце; прошлы час пацёр, -церла; загадны лад патры; закончанае трыванне, каго-што. 1. Падушыць, памяць. Пацерці ягады. 2. безасабовая форма Прыціснуўшы, нанесці пашкоджанні каму-н., пашкодзіць што-н. Даўгулевічу крыху пацерла бакі, парвала левае крысо пінжака, а Караткевіч выпусціў борт, адарваўся, яго ледзь не падмяла другая машына. Гурскі. 3. пераноснае значэнне размоўнае слова Прынесці шмат непрыемнасцей; змучыць, змардаваць. Колькі яму [напарніку] можа быць? Пэўна, не больш дзевятнаццаці, а ўжо жыццё пацерла. Грахоўскі. 4. і без дапаўнення Церці некаторы час. Раманенка пацёр далоняй скроню. Шамякін. [Міхал] падняў з-пад ног сякеру, яшчэ чамусьці пацёр ёю аб жывот і раптам, размахнуўшыся, кінуў на жонку. Чорны. Валодзька падхапіўся з пасцелі, пацёр кулакамі вочы. Гамолка. — Няхай яны сабе ваююць, а мы сваё будзем рабіць, — пацёр ад задавальнення рукі Вайтовіч. Пальчэўскі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com