тлумачэнне слова:
пахілы, -ая, -ае. 1. Які пахіліўся, нагнуўся. Сеў Музыка каля броду, Пад бярозаю пахілай. Танк. Вера прыгадала даўняе дзяцінства. Пахілую вярбу над сажалкай, сцяну пахучага аеру. Асіпенка. // Які пакасіўся, нахіліўся. Алесь ідзе далей. І раптам паміж добрых хат зусім старэнькая, пахілая, разбітая шыба застаўлена фанерай, паваліліся вароты, бо згнілі шулы. Шамякін. Хата Івана Лобіка — крывабокая, пахілая — яшчэ да вайны была месцам шумных хлапечых зборышчаў. Навуменка. 2. Згорблены (пра чалавека). [Бабейка] сядзеў і дзівіўся, як бацька, зморшчаны і пахілы не па гадах стары.., запіхвае вялікімі кавалкамі ў рот [дранік], прагна і таропка глытае, запіваючы малаком. Хадкевіч. 3. Які паступова паніжаецца; пакаты. [Іван і Джулія] выбеглі на травяністы пахілы ўзгорак. Быкаў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com