патрапіць

тлумачэнне слова:

  патрапіць, -плю, -піш, -піць; закончанае трыванне
    размоўнае слова
    1. Папасці, пацэліць. Агата, як ўтрапёная, бегала па хаце, нацягвала на сябе кофту, але не магла патрапіць у рукавы. Сабаленка. [Бадзюля] доўга яшчэ трымаў трубку, пасля хацеў павесіць на рычаг, не патрапіў, і яна, бразнуўшы, упала на лаву. Пташнікаў.
    2. Апынуцца дзе-н., трапіць куды-н. Калі каму трэба патрапіць на самы бераг да рачных трамваяў, трэба пераходзіць па спецыяльных жалезных мастках, перакінутых праз вуліцу. Лынькоў. — Ну і дзіва! Як гэта ты [Анэтка] патрапіла да нас? Хадкевіч.
    3. Дагадзіць, унаравіць каму-н. — Можаш ісці, Харчанка, — кажа маёр салдату. — А мне, мабыць, гаспадыня паможа тут разабрацца. — Можа, не патраплю я вам? Скрыган. [Чарнавус:] — Я так і на сходзе сказаў: старасць! Не магу я ўжо цяпер паспець усюды, патрапіць усім... Кулакоўскі.
    4. Змагчы, здолець зрабіць што-н., даказаць што-н. Я б патрапіў сказаць, Што і я чалавек, Што і мне гараваць Надаела ўвесь век. Купала. Путрамант падкрэслівае, што Танк першы ў заходнебеларускай літаратуры патрапіў глыбока ўнікнуць у стыхію беларускай мовы і тварыць з яе высокія мастацкія вартасці. Шырма. Пытанне было такое недарэчнае, такое неспадзяванае, што ніхто не патрапіў у першую хвіліну знайсці на яго адказ. Колас. [Раіна:] «Заруба маніць вам, Бо толькі я патраплю адшукаць Дарогу ў лагер, ведаючы там І дрэва кожнае і кожны пень». Танк.
    •••
    Патрапіць у тон (пад густ) — сказаць ці зрабіць што-н. дарэчы, прыемнае каму-н. Анатоль адказваў скупа, быццам баяўся не патрапіць .. [Рыгору] у тон. Асіпенка. Захоча Богут, зробіць ласку, Адно патрап яму пад густ. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com