тлумачэнне слова:
пасад, -а, месны склон -дзе, мужчынскі род 1. адносіцца да гісторыі, гістарычны тэрмін У 10-18 стст. — гандлёва-рамесная частка горада за крапасной сцяной. Месцам канцэнтрацыі гандлёва-рамесніцкага насельніцтва з'яўлялася другая частка горада — пасад, які ўзнікаў звычайна ўздоўж берага ракі. Штыхаў. 2. адносіцца да гісторыі, гістарычны тэрмін Прыгарад, прадмесце, пасёлак. Але гэта яшчэ не горад, а так званы пасад — пасяленне прасталюдзінаў. Жычка. 3. Рад снапоў, пакладзеных на ток для абмалоту. Пасля поўдня, хоць пасад і не быў дамалочаным, [Тарэнта] у ток не пайшоў, а выбраўся на тарфяную станцыю да сына. Галавач. 4. устарэлае слова, устарэлы выраз У вясельным абрадзе — месца (звычайна дзяжа, накрытая кажухом), куды садзілі нявесту. Узялі матчыну хлебную дзяжу, паклалі ў яе хлеба, солі, накрылі .. кажухом — вось ён і пасад. Дубоўка. // размоўнае слова Месца, сядзенне. У творчыя дні Канстанцін Міхайлавіч пакідаў свой пасад пад вязам хутка. Лужанін. // пераноснае значэнне Становішча, месца. Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!.. Купала. Ён [пан] музыкам быў у замку, Капельмайстра меў пасад. Колас. ••• Пасад садзіць глядзі садзіць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com