тлумачэнне слова:
паралельны, -ая, -ае. 1. спецыяльны тэрмін Які знаходзіцца на ўсім працягу на аднолькавай адлегласці ад якой-н. лініі (плоскасці) і пры прадаўжэнні не перасякаецца з ёю. Паралельныя лініі. 2. Які размяшчаецца ў адным напрамку, знаходзіцца на ўсім працягу прыблізна на роўнай адлегласці ад чаго-н. Калі апошні вагон праплыў перад Віцевымі вачыма, хлопец заўважыў, што на паралельным пуці стаіць новы састаў. Нядзведскі. Далёка наперадзе і паралельнымі дарогамі снавалі разведчыкі. Лынькоў. 3. Які дубліруе, паўтарае што-н.; аднолькавы, падобны. Паралельныя функцыі. Паралельныя граматычныя формы. ▪ Няўжо гэта той хлопчык-задзіра з паралельнага «Б» класа? Гарбук. 4. Які адбываецца адначасова, побач з кім-н. Паралельнае чытанне.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com