тлумачэнне слова:
памераць, -аю, -аеш, -ае; загадны лад памерай; закончанае трыванне 1. каго-што. Вызначыць пры дапамозе якой-н. меры велічыню, колькасць чаго-н. Буткевіч агледзеў памяшканне, памераў яго крокамі ўдоўж і ўшыркі. Чарнышэвіч. Вера прынесла халат, памерала ў салдата тэмпературу. Алешка. [Рыгор:] — Зямлю трэба памераць.. У спісах толькі дваццаць пяць дзесяцін стаіць, а тут яе шмат больш. Крапіва. 2. што. Надзець што-н. з мэтай прымеркі. [Гаспадыня:] — Памерайце яшчэ вось гэтае паліто... Яна выцягнула з шафы новае, прыгожа зробленае цёплае паліто мужа. Новікаў. Галя хуценька зняла з вешалкі сукенку і памерала на сябе. Сабаленка. 3. што. Вымераць усё, многае. 4. і без дапаўнення Мераць некаторы час.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com