тлумачэнне слова:
паляцець, -лячу, -ляціш, -ляціць; закончанае трыванне 1. Пачаць перамяшчацца ў паветры; адправіцца паветраным шляхам ў пэўным кірунку. Птушка пырхнула з лодкі і паляцела. Брыль. Паляцелі ў вырай ластаўкі, буслы і шпакі. Чарнышэвіч. Паляцела дзяўчына Самалётам гонкім Над шчаслівай краінай, Пад роднай старонкай. Купала. // Разнесціся, распаўсюдзіцца (пра гукі, словы, голас і пад.). Гул глухі паляцеў ад сасны. Куляшоў. / Пра думкі, мары і пад. Раптам кінула .. [Кузьму] у жар, паляцелі адзін за адным абрыўкі думак. Нікановіч. 2. Накіравацца ад штуршка ў паветра, разляцецца ў паветры. Потым паляцелі ўгору шапкі, узбуджаныя выкрыкі разлегліся далёка ў наваколлі. Дадзіёмаў. Са звонам і спевам паляцелі асколкі гранаты. Колас. 3. пераноснае значэнне размоўнае слова Пачаць хутка перамяшчацца; хутка пайсці, пабегчы, паехаць і пад. Петрык здагадаўся — трэба вады! Ён, як вецер, паляцеў да рэчкі. Гамолка. Лабановіч зрушыў з месца і пайшоў у той бок, куды паляцеў і зараз жа знік магутны поезд. Колас. 4. размоўнае слова Не ўтрымаўшыся ў якім-н. становішчы, зваліцца, упасці. Зямля скаланулася.. Паравоз стаў на дыбкі і паляцеў пад адхон. Новікаў. Сігануў [Шура ў маліннік], але зачапіўся за корань і паляцеў потырч у гразь. Ставер. // пераноснае значэнне Быць знятым, звольненым з пасады. [Курловіч:] — Мне трэ[ба] было сем галоў мець, каб дастаць такое абсталяванне. Праз яго я траха з дырэктарства не паляцеў, а вы — ліквідаваць. Скрыган. І каб не стаж, не багаты вопыт, паляцеў бы тады Высоцкі з пасады лесніка. Кірэйчык. 5. пераноснае значэнне Быць спешна пасланым, адасланым. Неўзабаве ў раён паляцела паперка. Ваданосаў. Па суроваму загаду на ногі ўзнялася ўся жандармерыя і паліцыя Гродзеншчыны, паляцелі сакрэтныя дэпешы і рэляцыі ў Вільню. С. Александровіч. 6. Пачаць хутка праходзіць (пра час). Паляцелі сумныя аднастайныя дні. Асіпенка. 7. размоўнае слова Зламацца, стаць непрыгодным. [Мікола:] — Што здарылася, дзядзька Клім? — Не паспеў ты адысці ад нас, як жняярка наскочыла на камень. Усе амаль зубцы паляцелі. Кавалёў. [Шамяток:] — У працэсе работы заклёпка знасілася і паляцела. — Куды паляцела? — не зразумеў Міша. — Ну, зламалася. Цяпер трэба на яе месца паставіць новую. Курто. ••• Паляцець носам — упасці тварам уніз.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com