палюбіць

тлумачэнне слова:

  палюбіць, -люблю, -любіш, -любіць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Адчуць любоў да асобы другога полу; пакахаць. [Настаўнік:] — Чаму не сказаць.. [Ядвісі], што я так шчыра і моцна палюбіў яе? Колас. [Анісся:] — Любіла яго? Любіла.. Ды і не разбярэш, часам, за што палюбіш чалавека... Лынькоў.
    2. Адчуць глыбокую прыязнасць да каго-, чаго-н., стаць адданым каму-, чаму-н. За тыя некалькі дзён, што пражыў у Саўкі, Язэп прывык да Стракача, нават палюбіў яго. Якімовіч. Нахмураны і сур'ёзны хадзіў Сцёпка каля будынка рабфака. Зжыўся з ім, палюбіў яго. Колас.
    3. і з даданы сказ сказам. Адчуць схільнасць, цягу да чаго-н.; упадабаць што-н. Палюбіць жывапіс. ▪ Паступіў [Ермакоў у артвучылішча] і хутка палюбіў артылерыю. З той пары ён гаварыў, што «бога вайны» не прамяняе ні на што. Мележ. Кожную вольную часіну я пачаў прападаць толькі на рацэ. Я палюбіў начлегі ля Дняпра. Лупсякоў. [Ладынін:] — Будзеш і ты шукаць людзей, а то ты палюбіў, каб толькі цябе шукалі. Шамякін. // Адчуць задавальненне ад сузірання чаго-н., адчуць замілаванне да чаго-н. Я горы палюбіў, з якімі Калісьці Лермантаў дружыў. Смагаровіч. Я палюбіў гасцінны горад Вільнюс, Як родны дом, як Мінск, дзе я жыву. Гілевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com