тлумачэнне слова:
паліцца1, паліцца; незакончанае трыванне 1. Мець у сабе раскладзены агонь (пра печ, пліту і пад.). Паліліся печы, і роўныя слупы дыму ўздымалася ў неба. Шчарбатаў. У доме.. горача палілася часовая печ, зробленая з жалезнай бочкі; трубы былі выведзены ў акно. Шамякін. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Было ўжо зусім холадна, і раніцою і вечарам палілася ў печы. Парахневіч. 2. залежны стан да паліць1 (у 1-3 знач.). паліцца2, -льюся, -льешся, -льецца; -льёмся, -льяцеся і -ліюся, -ліешся, -ліецца; -ліёмся, -ліяцеся; прошлы час паліўся, -лілася, -лілося; загадны лад паліся; закончанае трыванне 1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Пачаць ліцца (у 1-3 знач.). На дварэ закіпеў лівень, і звонка са страхі палілася вада, разбіваючыся на пырскі. Адамчык. Раптам палілося святло з усіх вулічных лямп — электрастанцыя дала ток. Чорны. І пальецца ў цішы Песня — водгук душы, Песня радасці... смутку... і болю... Трус. 2. Паліць, абліць сябе; абліцца. Паліцца з вядра.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com