тлумачэнне слова:
пакрыць, -крыю, -крыеш, -крые; закончанае трыванне, каго-што. 1. Накрыць, услаць чым-н. паверхню чаго-н. Я думаў пра тое, што хутка прыйдзе зіма і пакрые пушыстым снегам зямлю. Ігнаценка. Адшапацеў над Бугам лістапад, Лістота дол астуджаны накрыла. Лось. // Ахапіўшы. закрыць сабой што-н. Хмары пакрылі неба. Туман пакрыў зямлю. // Выступіць, распаўсюдзіцца па паверхні чаго-н. Чырвань накрыла твар. 2. Зрабіць дах над чым-н. Накрыць дом чарапіцай. ▪ [Гаварушка:] — Свінарнік кончылі? [Шафёр:] — Так бы і кончылі. Дранкі накрыць не хапіла. Лобан. 3. Панесці на якую-н. паверхню тонкі слой якога-н. рэчыва. Накрыць сцены фарбай. Накрыць падлогу лакам. 4. Заглушыць, зрабіць нячутным (пра гукі). Гром апладысментаў пакрыў апошнія словы Кацярыны Казіміраўны. «Звязда». 5. Замяніць, папоўніць што-н. патрачанае, зрасходаванае і пад. Пакрыць растрату. 6. Утаіць які-н. учынак, віну, віноўніка чаго-н. і пад. [Ураднік:] — Шэльма! Хто яго правяраў бы, каб ён пахаваў па-людску гэтую няшчасную? Ніхто! Я са свайго боку пакрыў бы гэтую справу. Чарнышэвіч. 7. Прайсці, праехаць і пад. якую-н. адлегласць за пэўны час. Лыжнік пакрыў двухкіламетровую дыстанцыю за 10 хвілін. 8. У картачных гульнях: пакласці вышэйшую карту, чым тая, з якой хадзілі. Пакрыць валета тузам. 9. Апладніць (пра жывёл).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com