тлумачэнне слова:
пазіраць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне 1. Накіроўваў позірк куды-н., на каго-, што-н.; глядзець. Студэнт курыў папяроску і задумёна пазіраў на шызы дымок. Бядуля. Людзі наўкола смяюцца, а.. [Паўлюк] усё моўчкі стаіць ды сур'ёзна гэтак пазірае. Быкаў. // Выглядваць з-за чаго-н., адкуль-н. Міхалка стаяў ужо ў цёмным вялікім пакоі і пазіраў з-за шалёўкі ў акно. Чорны // размоўнае слова Наглядаць за кім-, чым-н. — Ты пазірай, камандзір, а што якое — свісні, — адказалі хлопцы. Грахоўскі. 2. Час ад часу глядзець на каго-, што-н., куды-н. Хлопцы штохвілінна пазіралі на гадзіннікі і адзін на аднаго, недаўменна паціскалі плячыма. Новікаў. 3. Адносіцца нейкім чынам да каго-, чаго-н. Косця снедаў, а пані Банда стаяла збоку і са спагадаю на яго пазірала. Арабей. Стары певень пазіраў з пагардай на вераб'іную мітусню. Лынькоў. 4. пераноснае значэнне Быць скіраваным на каго-, што-н., у які-н. бок. Пазірае ў клуб лагодна Месяц праз акно. Журба. Хата стаіць у лесе, вокнамі пазірае на поле. Дамашэвіч. 5. пераноснае значэнне размоўнае слова Мець нейкі выгляд; выглядаць. Стары човен, як карыта, Пазірае горка. Купала. Заўсёды смутныя, бы ўдовы, Яны [елкі] найбольш адны стаялі, І так маркотна пазіралі Іх задуменныя галовы! Колас. ••• Воўкам пазіраць — тое, што і воўкам глядзець (глядзі глядзець). Зверху ўніз пазіраць на каго — тое, што і зверху ўніз глядзець на каго (глядзі глядзець). Не ў той бок пазіраць — тое, што і не ў той бок глядзець (глядзі глядзець). Пазіраць зверам — тое, што і глядзець зверам (глядзі глядзець). Пазіраць коса (скоса) — тое, што і глядзець коса (скоса) (глядзі глядзець). Пазіраць у кусты — тое, што і глядзець у кусты (глядзі глядзець). Пазіраць у лес — тое, што і глядзець у лес (глядзі глядзець).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com