пазбягаць

тлумачэнне слова:

  пазбягаць1, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне, каго-чаго і з інфінітыў
    1. Унікаць каго-, чаго-н., ухіляцца ад каго-, чаго-н. Пазбягаць знаёмых. ▪ Мы пазбягалі дарог, ішлі па компасе проста на поўнач. Няхай. // Старацца яе рабіць чаго-н. Аляксей еў хутка і моўчкі, не падымаючы ад талеркі вачэй: размоў з дырэктарам ён пазбягаў. Шамякін. Нікадзім Пятровіч стаў часта бываць сярод людзей, чаго раней ўсяляк пазбягаў. Кулакоўскі.
    2. Пазбаўляцца, вызваляцца ад чаго-н. Пазбягаць пакарання.
  пазбягаць2, -ае; -аем; -аеце, -аюць; закончанае трыванне
    1. Збегчы, спусціцца ўніз — пра ўсіх, многіх. Хлапчукі пазбягалі з лесвіцы.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова множны лік не ужываецца, ужыванне). Сцяны — пра ўсё, многае. Пазбягала з палеткаў вада каламутная. Мурашка. // пераноснае значэнне Знікнуць, прапасці — пра ўсё, многае. Бабка Параска спыніла работу, разагнулася. З яе сухога, круглага твару пазбягалі маршчынкі. Колас.
    3. Збегчы, уцячы — пра ўсіх, многіх. Каралінцы, ратуючыся ад навалы, пазбягалі ў лес. Сабаленка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com