тлумачэнне слова:
падціснуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне 1. што. Падцягваючы канцы чаго-н., завязаць, абвязаць тужэй. Падціснуць воз з сенам. ▪ Старшыня нейкім адмысловым жаночым рухам падціснула ражкі касынкі пад падбародкам і дакранулася да локця юнака. Даніленка. // Закруціць тужэй. Агледзеў [Міша станок]., знешне, гайкі падціснуў, замяніў пасы ад злектраматора на прывод, уключыў. Мыслівец. 2. што. Падцягнуць пад сябе ці прыціснуць да сябе. Калмаценькі сабачка падціснуў хвост і стрымгалоў кінуўся ў садовы бункер, дзе звычайна хавалася ўся сям'я падчас ваенных нягод. Лужанін. // Шчыльна стуліць, сціснуць губы. Жанчыны сурова падціснулі вусны. Даніленка. 3. пераноснае значэнне размоўнае слова Трохі павялічыцца (пра мароз, холад). Была адліга, потым падціснуў мароз, лісце падмерзла і цяпер звінела, быццам зробленае з гучнай жоўтай фольгі. Савіцкі. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Уначы неяк сыпанула сёння [снегам] ды лёгенькім марозцам падціснула. Шынклер. ••• Падціснуць (падцяць) хвост — стаць больш сціплым, менш ганарыстым, фанабэрыстым. Балбатуны падціснулі хвасты. Корбан.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com