тлумачэнне слова:
падсячы і падсекчы, -сяку, -сячэш, -сячэ; -сячом, -сечаце; прошлы час падсек, -секла; загадны лад падсячы; закончанае трыванне, каго-што. 1. Надсячы знізу. Падсекчы пласт вугалю. Падсячы камель сасны. ▪ [Язэп] падсек дзве.. [бярозы]. Зрабіў лубкі, і першыя кроплі бярозавіку скаціліся па іх у прынесеную пасудзіну. Асіпенка. 2. і чаго. размоўнае слова Насячы дадаткова, яшчэ трохі. Падсячы дроў. 3. пераноснае значэнне размоўнае слова Падарваць асновы чаго-н., прывесці ў заняпад што-н. Падсекчы прыбыткі гаспадаркі. ▪ — Падсякуць, брат, заработкі мне, — казаў.. [Шкель]. Колас. // Рэзкай заўвагай збянтэжыць, паставіць у цяжкае становішча. Падсекчы дакладчыка раптоўным пытаннем. 4. Тузануць вудзільнам лёску ў той момант, калі рыба бярэцца за кручок. Паплавок зноў тузануўся і знік пад вадою. Мішка падсек, і хутка ладная краснапёрка затрапятала ў руках. Кандрусевіч.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com