тлумачэнне слова:
падка́паць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, што і чаго. размоўнае слова Накапаць дадаткова. Падкапаць лякарства. падкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; закончанае трыванне, што. 1. Раскапаць зямлю пад чым-н. Падкапаць слуп. ▪ Іван Навумавіч падняў каля плота трэску, асцярожна падкапаў ёю збоку сушэйшы куст. Якімовіч. У маладой прыгажуні сасонкі дзік падкапаў карэнне, і яны апынуліся на паверхні зямлі. Мяжэвіч. // Зрабіць падкоп пад чым-н. Падкапаць плот. 2. Зрабіць глыбейшым, паглыбіць. [На Палессі] сёлета, напрыклад, пасля таго, як асушылі балоты, у маёй роднай вёсцы ўзровень вады так упаў, што давялося падкапаць амаль усе калодзежы. Сачанка. 3. і чаго. размоўнае слова Накапаць, выкапаць у дадатак да чаго-н. Маці ўстала, узяла ў сенцах кош і рыдлёўку. — Пойдзем бульбы падкапаем. Якімовіч.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com