тлумачэнне слова:
падзяліцца, -дзялюся, -дзелішся, -дзеліцца; закончанае трыванне 1. Распасціся, раздзяліцца (на часткі, групы і інш.). Кіеўская Русь падзялілася на дробныя княствы. ▪ Калона падзялілася на дзве палавіны і рушыла ў фальварак, туляючыся паміж тоўстых камлёў прысад. Колас. Дзеці падзяліліся на два лагеры. Бядуля. 2. Размеркавацца пэўным чынам. Нашы функцыі падзяліліся. 3. Зрабіць падзея маёмасці, гаспадаркі. Браты падзяліліся. ▪ Ужо сам бацька пачаў пагаварваць аб тым, каб падзяліцца. Маўр. 4. Аддаць каму-н. частку таго, што маеш. Падзяліцца грашамі. Падзяліцца запасам з таварышам. ▪ Ігнась дастаў з свайго мяшка сухары і таксама падзяліўся з хлопцамі. Чарнышэвіч. Калі ў твой дом пастукае бяда, Апошняю скарынкай падзялюся. Грахоўскі. 5. пераноснае значэнне Не супасці (пра думкі, погляды і пад.). — А скажыце, — парушыў.. [Нявідны] маўчанне, — Нічыпар Варэйка дома ці не? — Галасы хлопцаў падзяліліся. Адны казалі дома, другія — не. Колас. 6. пераноснае значэнне Паведаміць аб сваёй рабоце, планах, перадаць свой вопыт. Паходня падзяліўся з Янукевічам сваімі папярэднімі планамі. Хадкевіч. // Расказаць аб сваіх пачуццях, уражаннях і пад. Звычайна чалавеку лягчэй робіцца, калі ён падзеліцца сваім горам-бядой з другім чалавекам. Няхай. А што мне шчасця зычыць? Я шчаслівы. І гэтым шчасцем шчодра падзяліцца Гатоў з людзьмі, што скардзяцца на лёс... Панчанка. 7. У матэматыцы — не даць астачы пры дзяленні. Семдзесят падзеліцца на пяць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com