тлумачэнне слова:
пад'ехаць, -еду, -едзеш, -едзе; -едзем, -едзеце, -едуць; загадны лад пад'едзь; закончанае трыванне 1. Едучы, наблізіцца да каго-, чаго-н. У наступную ноч да катла пад'ехалі на санках партызаны. Шчарбатаў. Прыцемкам да Ермаліцкіх пад'ехаў вазок, запрэжаны добрым стаеннікам. Грахоўскі. // Заехаць пад што-н. Пад'ехаць пад мост. // Праехаць нейкую частку шляху на падарожным транспарце. Цяпер я пакаяўся, што не падаўся на бальшак, дзе мог пад'ехаць на падарожнай машыне. Якімовіч. 2. размоўнае слова Прыехаць куды-н. У той жа дзень Стрыжак загадаў Тышкевічу весці групу на аб'яднанне з атрадам Ваталава. Сам абяцаў пад'ехаць пазней. Асіпенка. [Палавінка] па развітанне моцна паціснуў Кавалёвай руку і абяцаў сам пад'ехаць у калгас. Дуброўскі. // З'ездзіць куды-н. на нейкі час. [Аканом:] — Дзень добры, панове. Феакціст Антонавіч вельмі прасіў да яго пад'ехаць на гадзіну якую. Галавач. 3. пераноснае значэнне размоўнае слова Падлізацца да каго-н.; дабіцца чаго-н. хітрасцю, ліслівасцю. Пад'ехаць да начальства. ▪ [Вруй] цярпліва чакаў, покі Саўка думаў, і меркаваў, ці спрытна пад'ехаў ён да Саўкі. Колас. Хлопцы былі пранырлівыя, умелі пад'ехаць да жанчын, ласкай выпрасіць тое, чаго і сілай не возьмеш. Новікаў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com