тлумачэнне слова:
падвесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; прошлы час падвёў, -вяла, -вяло; загадны лад падвядзі; закончанае трыванне, каго-што. 1. Ведучы, наблізіць да каго-, чаго-н.; даставіць куды-н. Падвесці таварыша да знаёмых. ▪ Што тут робіцца? — недаўменна запытаў Лабановіч. Пісар узяў настаўніка за руку і падвёў да дзвярэй пакойчыка. Колас. Міколку і дзеда старанна абшукалі.. Абодвух падвялі да палкоўніка. Лынькоў. [Бумажкоў] падвёў атрад да самага месца, дзе дзейнічала нямецкая часць. Чорны. // Наблізіць адзін прадмет да другога. Падвёў [Змітрок] разец да дэталі і з-пад яго закучаравілася сталёвая стружка. Ваданосаў. // Дапамагчы ісці, дайсці каму-н. Падвесці сляпога па дарозе. 2. Давесці пабудову чаго-н. да патрэбнага месца, узроўню; падключыць да чаго-н. Пачалі будаваць.. [майстэрню] на згоне зімы, падвялі пад кроквы і бадай кончаць да лета. Пташнікаў. [Газ] пакуль што прывозяць звадкаваны, у балонах, але з цягам часу падвядуць прыродны. Ермаловіч. 3. Падкласці, падставіць пад што-н. Трэба было нешта рабіць з хатай. Бацька казаў, што добра было б падвесці гадваліны, перабраць сцены. Мележ. Скранулася махавое кола, Мікола з Хведарам падвялі пад яго пас, пакінулі, ён зачапіўся, папоўз, правісаючы пасярэдзіне. Кудравец. // Пабудаваць, размясціць пад чым-н. Падвесці фундамент. 4. пераноснае значэнне Даць тэарэтычнае абгрунтаванне, падшукаць доказы. Што значыць даць «азначэнне»? Гэта значыць перш за ўсё падвесці данае паняцце пад іншае, больш шырокае. Ленін. // Накіраваць гутарку на патрэбную тэму; прывесці да разумення чаго-н. Падвесці да самастойнага вываду. ▪ Павел Паўлавіч пачаў, праўда, крыху здалёк, але падвёў да галоўнага ўдала, умела. Шамякін. // Падагнаць пад што-н., падпарадкаваць чаму-н. Што і казаць, умеў Казік падвесці пад усякую дробязь «вялікую палітыку». Сачанка. 5. размоўнае слова Сваімі дзеяннямі, словамі нанесці шкоду каму-н., паставіць у няёмкае становішча; абмануць каго-н. [Крушынін:] Я веру і Ваяводзіну і Сасноўскаму. Гатоў з імі ісці ў любы бой, не падвядуць. Гурскі. Было вельмі балюча, што хлопец не стрымаў слова, падвёў. Сапрыка. // Не апраўдаць чыіх-н. надзей, спадзяванняў. [Рыгор Андрэевіч:] — Машына падвяла трохі. Узялі напракат, а яна сапсавалася на паўдарозе. Пальчэўскі. Мікалая [у авіяшколу] не прынялі. Не прынялі! І на будучыню не было ніякай надзеі. Падвяло сэрца. Мележ. // Сваімі дзеяннямі дабіцца чаго-н. непрыемнага, дрэннага для каго-н. Падвесці суседа пад суд. 6. Абагуліўшы, зрабіць вывады; падлічыць. — Зразумела, — падвёў вынік Гарачун. — Ідэя ўсім падабаецца. Шахавец. Трэба было падвесці вынікі барацьбы і падумаць аб заўтрашнім дні. Пестрак. 7. Падмаляваць, зрабіць больш яркім, выразным. Падвесці бровы. ••• Жывот падвяло — тое, што і жывот падцягнула (глядзі падцягнуць). Падвесці вочы — тое, што і закаціць вочы (глядзі закаціць). Падвесці пад абух каго — загубіць. Падвесці пад манастыр каго — паставіць у вельмі непрыемнае, цяжкае становішча; падмануць. Падвесці рысу — закончыць, спыніць што-н., падсумаваць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com