тлумачэнне слова:
падаткнуць, -ткну, -ткнеш, -ткне; -ткнём, -ткняце; закончанае трыванне 1. што. Падабраўшы канец, край чаго-н., падсунуць, засунуць пад што-н. Мар'ян паклаў свой шынель на мяне, падаткнуў і мой, і свой мне пад бакі. Васілёнак. [Жанчына] скупа кінула мне «добры дзень», не саромеючыся, падаткнула падол спадніцы, выцерла рукой мокры ад дажджу твар і ўзялася мыць падлогу. Хомчанка. // Заткнуць пад што-н. [Піліп] падаткнуў пад паху верхнюю адзежу, пералез цераз паркан і агародамі падаўся да свайго дому. Сачанка. 2. што і чаго. размоўнае слова Падсунуць, падкінуць чаго-н. куды-н. — Каб ведалі, хто падаткнуў агню [у пасеку], — судзілі б, не шкадуючы. Пташнікаў. 3. пераноснае значэнне; каго. размоўнае слова Падбухторыць на што-н. Напіўшыся,.. [Антось Кнюх] успамінае ўсе крыўды і можа зрабіць усё, хто на што ні падаткне. Дуброўскі. 4. пераноснае значэнне; на каго і з даданы сказ сказам. размоўнае слова Удаць, данесці на каго-н. Нехта з «добрых» людзей падаткнуў, што стары ў партызанскім атрадзе. Кудравец. ••• Камар носа не падаткне глядзі камар.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com