тлумачэнне слова:
павыходзіць, -дзіць; -дзім, -дзіце, -дзяць; закончанае трыванне 1. Выйсці адкуль-н., пакінуць межы чаго-н. — пра ўсіх, многіх. Партызаны павыходзілі з лясоў. ▪ Людзі павыходзілі з зямлянак, рассыпаліся па лесе. Шамякін. // Прарвацца, прабіцца адкуль-н. поўнасцю або ў вялікай колькасці. Павыходзіць з акружэння. // Пакінуць месца знаходжання дзе-н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя з.. [сяброў па былому падполлю] толькі ў верасні трыццаць дзевятага павыходзілі з санацыйных астрогаў. Брыль. 2. (1 і 2 асоба дзеяслова множны лік не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Быць выдадзеным, надрукаваным — пра ўсё, многае. 3. Прыйсці куды-н., апынуцца дзе-н. — пра ўсіх, многіх. Павыходзіць на суботнік. 4. Выйсці (замуж) — пра ўсіх, многіх. Удава Пагуляйская не мела сыноў, а дочкі павыходзілі замуж, апрача меншай, што яшчэ хадзіла ў.. дзесяцігодку. Грамовіч. 5. размоўнае слова Стаць, зрабіцца кім-, чым-н. — пра ўсіх, многіх. [Вейс:] — Бач, колькі.. [маладых] не то што ў памочнікі, а ў машыніст павыходзіла. Шынклер.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com