тлумачэнне слова:
павысіць, -вышу, -высіш, -высіць; закончанае трыванне, каго-што.
1. Зрабіць больш высокім. Павысіць ўзровень вады.
2. Павялічыць, зрабіць большым. Павысіць прадукцыйнасць працы. Павысіць тэмпературу. Павысіць ураджайнасць. ▪ Рабочыя .. не адступалі ад сваіх патрабаванняў павысіць заработную плату на некалькі цэнтаў у гадзіну. Лынькоў. // Узняць на больш высокую ступень, палепшыць. Павысіць культурны ўзровень. // Зрабіць больш паважаным. Павысіць аўтарытэт.
3. Прызначыць на больш высокую пасаду. Павысіць па службе. Павысіць у чыне. ▪ Не было кадраў, і.. [Івана Іванавіча] нават павысілі на пасадзе. Карпюк.
4. Зрабіць мацнейшым, зрабіць больш высокім па тону. Павысіць ноту. ▪ Мітрафан устаў, павысіў голас, каб усе чулі яго. Бажко.
•••
Павысіць голас — пачаць гаварыць са злосцю, з раздражненнем.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com