павуціна

тлумачэнне слова:

  павуціна, -ы, жаночы род
    1. Сетка з тонкіх нітак або асобная тонкая нітка, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком. Павуціна плялася ад бэлькі да бэлькі. Бядуля. У кляновых лісцях віснуць павуціны. Куляшоў.
    2. пераноснае значэнне Тое, што падобна на такую сетку, нагадвае яе. Павуціна правадоў. Павуціна маршчын. ▪ Так жа хацелася б змахнуць з таго акенца жалезную павуціну крат, .. разлупіць наросхрыст сцены вагона. Брыль.
    3. пераноснае значэнне Тое, што падпарадкоўвае сабе, аблытвае каго-н. Павуціна хлусні. Павуціна забабонаў. ▪ У іх фантазіі дзяцінай, Затканай страху павуцінай, Ўстаюць начныя страхі, здані. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com