тлумачэнне слова:
паваліць1, -валю, -валіш, -валіць; закончанае трыванне, каго-што. Прымусіць упасці; абярнуць. Паваліў вецер плот. ▪ Накінуліся жа[ў]неры на дзеда Талаша і пачалі яго валтузіць, стараючыся паваліць старога. Колас. Вецер шалёна налятаў на дрэвы, нібы намагаючы паваліць іх з разгону. Лынькоў. // безасабовая форма Прымусіць нахіліцца, нахіліць. Пры віражы самалёта пасажыраў паваліла набок. // размоўнае слова Высечы, спілаваць (пра лес, дрэвы і пад.). [Буднік:] — Дзялянка вялікая, хаця б да вясны ўправіліся паваліць. Ермаловіч. паваліць2, -валіць; закончанае трыванне Пайсці натоўпам, патокам. Адчыніліся дзверы, і ўслед за гарманістам у клуб з прыпеўкамі, гоманам і смехам паваліла моладзь. Дуброўскі. Нарэшце скончылася першая змена, і рабочы люд паваліў з цэхаў у прахадную. Сабаленка. // Пачаць часта хадзіць куды-н., наведваць каго-н. з якой-н. мэтай — пра многіх. Да Настасі Палікарпаўны павалілі заказчыцы ажно з другога канца горада. Шахавец. // Пачаць ісці густой масай (пра снег, дым і пад.). На хату з пячуркі паваліла густая пара. Галавач. Паваліў мяккі ціхі снег, і чарнату вечара як бы хто прафастрыгаваў белымі ніткамі. Сабаленка. паваліць3, -валю, -валіш, -валіць; закончанае трыванне, што. 1. Зваліць усё, многае (шэрсць, воўну). Паваліць усю воўну. 2. і без дапаўнення Валіць некаторы час.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com