тлумачэнне слова:
нязграбны, -ая, -ае. 1. Які мае несуразмерную, непрапарцыянальную постаць, форму; няскладны, нястройны. [Аня] вельмі змянілася: папаўнела, пахарашэла, пабыла тую няўлоўную жаночую чароўнасць, якой не хапала ёй дзесяць гадоў назад. Тады яна находзіла больш на нязграбнага хударлявага падлетка, чым на дарослую дзяўчыну. Васілевіч. У карчме амаль на самай сярэдзіне стаіць вялізная нязграбная грубка. Пестрак. Фурманкі пасталі. Завязалася гутарка. З вазоў пазлазілі нязграбныя .. дзядзькі. Мурашка. 2. Няспрытны, непаваротлівы. Здалёку пачулася нейкае няроўнае чвяканне, быццам нехта цяжкі і нязграбны прабіраецца па багністай і гразкай глебе. В. Вольскі. Сутычка з карчом была немінучая; праскочыць з такім нязграбным чаўном было ўжо нельга. Маўр. 3. пераноснае значэнне Пазбаўлены лагічнай паслядоўнасці; няскладны. Ні пра падгляд, ні пра падказ Мы думаць больш не смелі І свой нязграбны пераказ Пісалі, як ўмелі. Лужанін.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com