тлумачэнне слова:
нудны, -ая, -ае. 1. Невясёлы, маркотны. Абарваны, расхлістаны, стаяў на скрыжаванні выгнаны рабочы.. Стаяў ён, нізка апусціўшы галаву, нудны, як сама доля людская. Колас. Гэля шчыльна прытулілася напудранаю.. шчакою да разгарачанага твару Рыгора.. — А чаму ты нудны такі? Над чым задумаўся-а? Гартны. 2. Які наганяе нуду; выклікае тужлівы настрой. Па бляшаным даху барабаніў дождж, роўны асенні дождж, нудны, як і гэтая цішыня. Няхай. Надышла восень. Поле зрабілася шэрае, нуднае. Бядуля. // Нецікавы. Першыя старонкі [кніжкі], дзе расказвалася пра хлопцаў-паляўнічых, паказаліся Андрушку нуднымі. Лобан. // Поўны нуды, тугі. Не шумі ты, лес высокі, Нудных песень не спявай. Колас. 3. Які не перастае, трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.). Страшэнна балела галава, нылі нудным болем рукі і ногі. Чарнышэвіч. Мучыла смага, адчувалася, што з болем і нудным патузваннем растуць губы, шчокі, нос. Кулакоўскі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com