тлумачэнне слова:
нож, нажа, мужчынскі род 1. Прылада для рэзання, якая складаецца з ляза і ручкі. Зрабіўшы нажом метку на яліне, дзед важна стаў у баявую позу і падняў пісталет угору. Лынькоў. Шаройка бегаў сам на кухню, прыносіў відэльцы, нажы. Шамякін. 2. Рэжучая частка розных машын, інструментаў. Два калгаснікі завіхаліся каля сячкарні. Адзін падаваў салому ў жолаб пад зубы і нажы, а другі круціў кола спецыяльна прыстасаванаю ручкаю. Колас. ••• Фінскі нож — кароткі з тоўстай рэжучай часткай нож, які носяць у ножнах. Без нажа зарэзаць глядзі зарэзаць. Легчы пад нож глядзі легчы. На нажах з кім — у варожых адносінах. Нож у спіну каму — аб подлым, здрадніцкім ўчынку. Памерці пад нажом глядзі памерці. Прыстаць з нажом да горла глядзі прыстаць. Тачыць нож глядзі тачыць. Як нажом адрэзаць глядзі адрэзаць. (Як) нож у сэрца — наносіць крыўду, боль, пакуты.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com