тлумачэнне слова:
нізкі, -ая, -ае. 1. Які мае невялікую працягласць знізу ўверх; малы па вышыні; процілеглае высокі. Нізкі рост. ▪ Цёмныя, нізкія хаты пад саламянымі стрэхамі яшчэ ніжэй туліліся да зямлі. Колас. Злева, за светла-сіняй стужкай Ціхай Лані, ўзвышаліся парослыя нізкім хмызняком узгоркі. Шашкоў. // Які знаходзіцца на невялікай адлегласці ад зямлі, якога-н. узроўню. У ветраны дзень часцей бываюць нізкія воблакі. Грамовіч. У доме некалькі пакояў з нізкаю стол[л]ю. Чорны. // Які знаходзіцца ніжэй акаляючай мясцовасці. Хатка стаяла на самым канцы мястэчка на нізкім месцы. Бядуля. 2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню. Нізкая тэмпература. Нізкая цана. // Які не дасягнуў значная ступені развіцця. Нізкая кваліфікацыя. Нізкая культура. // размоўнае слова Які займае нязначнае службовае становішча. Нізкая пасада. 3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны. Нізкі сорт паперы. 4. пераноснае значэнне Подлы, ганебны. Нізкі ўчынак. ▪ [Гушчын:] — Падхалім — гэта самы нізкі і самы страшны чалавек. Гурскі. 5. У класавым грамадстве — які не належыць да правячых колаў. Нізкае паходжанне. 6. устарэлае слова, устарэлы выраз Вельмі просты, не ўрачысты, не прыняты ў літаратуры (пра стыль мовы). 7. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.). Нізкі голас Васілісы гучыць мяккім пералівам. Васілевіч. Каля клуба, відаць, на ганку, нехта прайшоўся па нізкіх ладах баяна. Ракітны.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com