несці

тлумачэнне слова:

  несці1, нясу, нясеш, нясе; нясём, несяце; прошлы час нёс, несла і нясла, несла і нясло; загадны лад нясі; незакончанае трыванне
    1. каго-што. Узяўшы ў рукі, нагрузіўшы на сябе, перамяшчаць, дастаўляць куды-н. [Людзі] неслі на насілках хворага. Якімовіч. Стары нёс за плячыма маленькі куфэрак. Чорны. // Дастаўляць, адносіць куды-н. І нясуць, і нясуць транспарцёры На-гара, на-гара сільвініт. Хведаровіч. І нясуць у прасторы раскутыя міжпланетныя караблі Нашы вымпелы пяцікутныя. Бураўкін. // пераноснае значэнне Перадаваць каму-н.; распаўсюджваць. Несці культуру ў масы. Несці веды народу.
    2. каго-што і без дапаўнення Перамяшчаць сілай свайго руху (пра вецер, плынь вады і пад.). Вецер нясе па небе хмары. ▪ Спакойна і павольна, як у зачарованым сне, утуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Колас. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне З усяго поля дзень і ноч дзерла снег і пясок і несла ў вёску. Пташнікаў. // Імкліва рухацца, імчаць; везці. Лодка ўвечар нас чакала, Несла нас ракою плыннай. Зарыцкі. Коні шпарка неслі па наезджанай саннай дарозе. Быкаў.
    3. каго-што (толькі ў 3 асоба дзеяслова, пераважна ў пытальных і клічных сказах). размоўнае слова Прымушаць каго-н. ісці куды-н.; цягнуць. [Сымон:] — Куды гэта вас бог нясе? Лынькоў. Ажно млосна Саўку стала, Аж яго затрэсла: — А што цябе ў карак гнала? Куды цябе несла? Гілевіч.
    4. Дзьмуць, павяваць, месці (пра халоднае паветра, завіруху і пад.). Мяккі снег лятае пухам, І канца яму няма, І нясе сярдзітым духам, Дзікім сіверам зіма. Колас. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Ад акна несла холадам, тут хадзіў вецер, — нехта забыўся зачыніць фортку. Адамчык. // пераважна безасабовая форма Перадавацца па паветры, быць адчувальным (пра пах, цяпло і пад.). Пажарышча далёка відаць — на многа вёрст. Нясе гарам. Бядуля.
    5. пераноснае значэнне; што. Выконваць якія-н. даручэнні, абавязкі па службе і пад. Несці вахту. Несці ахову. Несці адказнасць. ▪ Сваю абходчыцкую службу Птах шануе і нясе спраўна, але не дае маху і на старане. Навуменка.
    6. пераноснае значэнне; што. Пакутаваць ад чаго-н.; мець страты. Несці кару. ▪ На стыку трох рэспублік Насыпаны курган. Тут біліся без страху І рускі, і латыш. Мы неслі разам страты, Салдаты і браты. Панчанка.
    7. што. Прыносіць з сабою як вынік; выклікаць што-н. Восень нясла смугу і доўгія ночы. Чорны. Хачу, каб славілі мы ўсе Паход, што людзям мір нясе. Куляшоў. Вайна заўсёды боль нясе. Броўка.
    8. пераноснае значэнне; што. размоўнае слова Гаварыць што-н. недарэчнае, бязглуздае.
    9. пераноснае значэнне; што. Мець, змяшчаць у сабе. Кожны сённяшні дзень нясе ў сабе крупінку дня ўчарашняга. «Маладосць». // Быць носьбітам чаго-н. (якіх-н пачуццяў і пад.). Будзе ў сэрцы з веку ў век Несці творчай працы радасць Непакорны чалавек. Глебка.
    10. што. спецыяльны тэрмін Быць аснашчаным чым-н. Карабель нясе шэсць гармат.
    •••
    Несці ахінею — гаварыць, пісаць і г. д. глупства.
    Несці крыж — цярпліва пераносіць пакуты, выпрабаванні.
    Несці сябе (высока) — трымаць сябе ганарліва. Які ён гога! які дока! Як ён сябе нясе высока! Колас.
    Ногі не нясуць глядзі нага.
  несці2, нясе; прошлы час несла і нясла; незакончанае трыванне, што.
    Класці яйцы (пра птушак). — [Куры-афрыканкі] нясуць малюсенькія і вельмі ж моцныя яйкі. Баранавых.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com