тлумачэнне слова:
неба, -а; множны лік нябёсы, нябёс і нябёсаў; ніякі род 1. Атмасфера, якая відна з зямлі — прастора ў форме купала, скляпення. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ. Нягорача свеціць сонца і далёка відаць спакойная сінь далёкіх нябёс. Скрыган. // толькі адзіночны лік Сусветная прастора, якая акружае зямлю. Карта горкага неба. 2. Па рэлігійных уяўленнях — месца, прастора, дзе знаходзяцца бог, анёлы, святыя і пад. // Боскія, вышэйшыя сілы. Хай бараніць цябе неба! Маўр. ••• Аж небу горача (стане, будзе і пад.) глядзі горача. Вісець паміж небам і зямлёй глядзі вісець. Зоркі з неба хапаць глядзі хапаць. Капціць неба глядзі капціць. Манна з неба не сыплецца глядзі манна. Быць на сёмым (дзевятым) небе глядзі быць. Неба з аўчынку здалося — пра стан вельмі вялікага страху. Пад адкрытым небам — не ў памяшканні, на вольным паветры. Папасці (трапіць) пальцам у неба глядзі папасці. Узнесці (усхваліць) да неба глядзі узнесці. Як гром з яснага неба глядзі гром. Як з неба зваліўся глядзі зваліцца1. Як неба ад зямлі — вельмі моцна, рэзка (адрознівацца і пад.). Як неба і зямля — нічога падобнага, поўная процілегласць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com