тлумачэнне слова:
нацэліць, -лю, -ліш, -ліць; закончанае трыванне 1. што. Навесці зброю на якую-н. цэль. Салдаты маланкай сіганулі ўбок і заляглі.., нацэліўшы вінтоўкі на дзверы. Лынькоў. Падбег фашыст,.. пацэліў сваю кароткую стрэльбу, і ўсе жанчыны пабеглі прэч. Маўр. // Накіраваць што-н. на каго-, што-н. [Вавёрка] даўно заўважыла чалавека. Прыціхла, нацэліла свае вочкі-вішанькі і сочыць! Кандрусевіч. 2. пераноснае значэнне; каго-што. Даць пэўны напрамак, накіраваць да якой-н. мэты. Нацэліць на дасягненне высокіх паказчыкаў у працы. ▪ Хлопцы разлажылі на стале карту. Куды нацэлілі сваю армію партызанскія генералы? Навуменка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com