нахмурыцца

тлумачэнне слова:

  нахмурыцца, -руся, -рышся, -рыцца; закончанае трыванне
    1. Стаць хмурным, панурым. Бацька нахмурыўся і паказаў рукою на папружку. Лужанін. [Дзіміна] зноў прамаўчала, нахмурылася і механічна паправіла валасы, якія выбіліся з-пад берэта. Карпаў. // Наморшчыцца, насупіцца, выказваючы суровасць, задуменнасць, заклапочанасць (пра лоб, твар, бровы). Твар прэзідэнта нахмурыўся, па вачах, якія раптам звузіліся, можна было бачыць, як упарта працавала яго думка. Гамолка.
    2. пераноснае значэнне Зрабіцца пахмурным, змрочным, цёмным (аб прадметах і з'явах прыроды). Возера нахмурылася, і цяжкія хвалі плёскаліся аб бераг. Пестрак. І нахмурылася неба, цёмныя хмары павіслі нізка над зямлёю. Шахавец.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com