насупроць

тлумачэнне слова:

  насупраць і насупроць, прыслоўе і прыназ.
    1. прыслоўе На процілеглым баку; прама перад кім-, чым-н. У хаце, пад вялікай рамкай з фотакартачкамі, стаяў стол, засланы белым, з зубчастымі карункамі па краях абрусам.. Насупраць, у кутку — печ з мноствам пячурак. Сіняўскі. У двор каля ліпы пажылы чалавек уводзіў з пашы каня, з двара насупроць выганялі парасят. Мележ. — Стой! Адкуль ты і хто ты? — Стаў насупраць патруль. Бялевіч.
    2. прыслоўе размоўнае слова Наперакор; нязгодна з кім-, чым-н. Гаварыць насупраць. Рабіць насупраць.
    3. прыназоўнік з родны склон і (радзей) з давальны склон. Ужываецца для выражэння прасторавых адносін: указвае на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку што-н. размяшчаецца. Насупраць нашага дома працякае невялічкі ручай. Ігнаценка. Нарэшце дарога скончылася. Вось і школа і воласць насупроць яе. Колас. // Ужываецца пры ўказанні на прадмет або асобу, якія перамяшчаюцца насустрач руху каго-, чаго-н. І я пайшоў насупраць плыні, Каб дакапацца, дзе клубок. Лужанін. Ляцеў бы ветру насупроць Раздоллем цешыўся бялёсым. Гаўрусёў.
    4. прыназоўнік з родны склон. Ужываецца для выражэння ўступальных адносін: указвае на прадмет, асобу, з'яву або працэс, наперакор якім што-н. робіцца, адбываецца. Хіба ж я пайду насупраць волі бацькі? ▪ Цямра[в]ая сіла свету старога Сплятаецца ў чорны клубок, Адна ў яе думка, мэта, дарога — Паўстаць насупроць жыцця маладога, Спыніць наш вясенні паток. Колас.
    5. прыназоўнік з родны склон. Ужываецца для выражэння часавых адносін: указвае на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. існуе, адбываецца ці павінна адбыцца. [Мікалайчык:] Ну, дзед, шчасліва! Глядзі, каб усё расклеіў, Ды асцярожна — насупраць дня ідзеш. Кучар.
    6. прыназоўнік з родны склон. размоўнае слова Ужываецца для выражэння параўнальных адносін: указвае на асобу ці прадмет, з якімі што-н. параўноўваецца. Ладымер насупроць Сымона зусім шчуплы і худы. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com