тлумачэнне слова:
наставіць, -стаўлю, -ставіш, -ставіць; закончанае трыванне 1. чаго. Паставіць у значнай колькасці. Дома маці паставіла на стол, што толькі мела. Якімовіч. Стагоў сёлета калгас .. наставіў шмат: была добрая трава. Пташнікаў. // Пабудаваць значную колькасць чаго-н. Замест жа хібарак, панылых цямніц, Паставім прыгожых святліц. Колас. 2. што. Накіраваць на каго-, што-н., у бок каго-, чаго-н.; нацэліць. Салдат наставіў на.. [маладога чалавека] аўтамат. Чорны. Начальнік паліцыі падышоў і наставіў пісталет упрытык да грудзей. Новікаў. 3. што. Выставіць наперад; выцягнуць. Зося паставіла рукі і адступалася назад. Крапіва. 4. што. Накіраваць на каго-, што-н. (позірк, вочы і пад.). Шляхціц наставіў на пана спалоханыя вочы. Бядуля. 5. што. Падняць, зрабіць стаячым (каўнер). Люба схавала сшытак, паставіла каўнер у кажушку і развіталася. Мурашка. [Аўсееў] наставіў каўнер і нерашуча ступіў у змрок ночы. Быкаў. // Падняць, натапырыць насцярожана (вушы, шэрсць і пад.). Конь ірвануў сані ў бок ад Панаса, наставіў палахліва вушы і пабег шпарчэй. Галавач. Хіб наставіў звер калматы. Вітка. 6. што. размоўнае слова Паставіць грэцца (пра самавар). [Марына Паўлаўна:] — Я паставіла самавар — зараз будзе гатоў. Зарэцкі. 7. чаго. размоўнае слова Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузакоў). Наставіць сінякоў. ▪ За выпасы нямала вялося гарачых спрэчак паміж ніўскімі і нізоўскімі начлежнікамі, нямала паставілі адзін аднаму гузакоў. М. Ткачоў. 8. што. Павесіць, надзеўшы на што-н.; навесіць. Шэмет моўчкі падышоў да варот і пачаў спрабаваць наставіць вароты на крук. Лобан. ••• Акуляры наставіць каму — падмануць каго-н., паказаўшы што-н. у значна лепшым выглядзе, чым ёсць на самай справе. Наставіць (натапырыць) вушы — пачаць прыслухоўвацца. Наставіць (навесці) на дарогу — навучыць чаму-н., дапамагчы ўладкавацца ў жыцці. Наставіць (навесці) на розум — даць разумную параду, навучыць чаму-н. добраму. Наставіць рогі каму — а) здрадзіць мужу; б) стаць палюбоўнікам чыёй-н. жонкі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com