тлумачэнне слова:
нарэзаць, -рэжу, -рэжаш, -рэжа; закончанае трыванне 1. чаго. Разрэзаць чым-н. вострым на часткі, кавалкі; накроіць. Нарэзаць хлеба. Нарэзаць сыру. ▪ Бабка Параска нарэзала сала — і для закускі і для яечні. Колас. Маці лячыла лейтэнанта сваімі, хатнімі сродкамі. Узамен бінтоў яна нарэзала з прасціны доўгіх стужак, а для прамыўкі ран .. ужывала адвар з пахучых траў. Курто. 2. чаго. Зрэзаўшы або разрэзаўшы, нагатаваць у нейкай колькасці. Нарэзаць дроў. Нарэзаць сечкі. ▪ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік, каб не было ніякага падазрэння. Чарот. // Зрэзаўшы, прыгатаваць, зрабіць. Нарэзаць букет ружаў. 3. каго. Зарэзаць у нейкай колькасці. Нарэзаць гусей. 4. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання або выдзеліць у час межавання. Нарэзаць зямлі. ▪ [Сузон:] — Мне на панскім [полі] хутар нарэзалі, толькі ж куды мне з такімі будынкамі перасяляцца? Галавач. 5. што. Зрабіць нарэзы. Нарэзаць гайку. 6. што. Зрабіць разьбу на чым-н. Нарэзаць гравюру. 7. што. спецыяльны тэрмін Падрыхтаваць участак для выемкі ў шахце. Нарэзаць лаву. 8. што. Зрабіць надрэз на чым-н. 9. што. Нарабіць зубцоў на піле, назубіць. 10. што. Намуляць чым-н. Нарэзаць плячо лямкой.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com