тлумачэнне слова:
напіраць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне размоўнае слова 1. незакончанае трыванне да наперці (у 1, 3 і 4 знач.). 2. Рашуча наступаць, цясніць. Танкі напіралі з усіх бакоў. ▪ Падняўся гвалт і страляніна... Відаць было, што чырвоныя напірапіць... Чарот. // Сабраўшыся ў вялікай колькасці, насоўвацца на што-н. Вада ўсё прыбывае, напірае, дабіраецца да людзей. Маўр. 3. Рабіць упор, звяртаць асаблівую ўвагу на каго-, што-н.; энергічна займацца чым-н. Мужыкі ў гаспадарцы больш напіралі на валоў, чым на коней, а шляхта раней перайшла на коней. Пестрак. На хлеб павёў атаку я, Пятроў на бульбу напірае. Крапіва. 4. Настойліва дабівацца чаго-н., настойваць на чым-н. — Адстань хоць ты, Квадрыга! Азімае трэба ўбіраць. Раён на закуп напірае. Мыслівец. Дзед пратэстуе, напірае на тое, што трэба забраць дзяцей і вярнуцца сюды. Колас. // Настойліва падкрэсліваць што-н. Напіраць на сваю занятасць. Напіраць на свае заслугі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com