тлумачэнне слова:
наогул, прыслоўе 1. Ва ўсіх адносінах, увогуле. Бумажкоў сваім атрадам загарадзіў.. [танкам] дарогу. Гэта быў час наогул першай спробы бою чалавека з танкамі. Чорны. Паход цэлым атрадам быў нялёгкім асабліва таму, што пяхота ўвесь час замаруджвала ход конніцы, а фурманкі з параненымі наогул тармазілі рух атрада. Брыль. 2. Заўсёды, ва ўсіх выпадках; зусім. [Міхаль] быў наогул не вельмі прыязны да людзей і крыху закаханы ў сябе. Скрыган. Лёдзя без болю наогул не магла глядзець, як сякуць дрэвы. Карпаў. 3. У агульных рысах. Гаварыць наогул. // У спалучэнні з назоўнікам азначае: у цэлым, не па частках. Звер гэты быў незвычайнае велічыні. Асабліва вялікай была яго галава і наогул увесь перад. Колас. 4. У спалучэнні са злучнікам «і» ужываецца для далучэння сказа або яго часткі, якія выражаюць думку больш агульную ў параўнанні з той, што выказана ў папярэднім сказе. І ні адна душа тут пра .. [Наўмысніка] нічога дрэннага не думала, і наогул мала пра яго думалі. Чорны. 5. Ужываецца ў значэнні абагульняючага слова. Тут жа [на вуліцы] расказваліся вельмі цікавыя навіны, падымаліся гарачыя спрэчкі, наогул жыццё біла з кожнага кута. Колас.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com