тлумачэнне слова:
намеціцца1, -ціцца; закончанае трыванне Злёгку абазначыцца, стаць бачным. Вузкія бровы [Гудовіча] былі нахмураны, а каля тонкіх вуснаў ледзь намеціліся першыя суровыя складкі. Пятніцкі. У трох месцах [каскі] намеціліся расколіны. Паўлаў. // пераноснае значэнне Абазначыцца ў агульных рысах, наметках. Намеціўся план дзеяння. ▪ Матыў аб магутнай сіле чалавечай працы намеціўся ўпершыню ў творчасці Багушэвіча, але яшчэ не знайшоў там шматграннага мастацкага ўвасаблення. Ярош. намеціцца2, -мечуся, -мецішся, -меціцца; закончанае трыванне размоўнае слова Займець намер, намерыцца. [Вавёрка] спусцілася ўніз па ствалу бярозы — на, маўляў, бяры, — а як толькі я намеціўся яе схапіць — пырснула і знікла ў галлі. Ляўданскі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com