тлумачэнне слова:
намаляваць, -люю, -люеш, -люе; закончанае трыванне, каго-што. 1. Малюючы, стварыць вобраз каго-, чаго-н. Намаляваць партрэт. Намаляваць пейзаж. ▪ Федзя намаляваў карабель і паказаў Алесю. Ваданосаў. 2. пераноснае значэнне Адлюстраваць у мастацкіх вобразах. Пісьменнік намаляваў жыццё вёскі. ▪ [Кузьма Чорны] намаляваў галерэю моцных духам людзей. Кудраўцаў. // Апісаць словамі. [Маці:] — Уяўляю, якія карціны на .. лекцыі намаляваў наш Апанас Дзянісавіч! Пра машыны ён гатоў расказваць цэлымі днямі. Даніленка. // Уявіць у думках. Па радыё выконвалася п'еска Шумана. Мелодыя лілася светлая і лёгкая, і стары адразу намаляваў у думках кампазітара: малады і рухавы, з тонкімі рысамі, з яснымі летуценнымі вачыма. Кірэенка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com