наляцець

тлумачэнне слова:

  наляцець, -лячу, -ляціш, -ляціць; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Прыляцець у вялікай колькасці. Аднекуль наляцелі пчолы, папрыляталі камары. Мурашка. Паляцела шмат аваднёў і сляпнёў. Чарнышэвіч. // пераважна безасабовая форма Налятаючы ці падаючы, асесці ў якой-н. колькасці. Паляцела снегу ў сенцы. Наляцела лісця на газоны. // пераноснае значэнне размоўнае слова Хутка прыехаць, наехаць у вялікай колькасці. Наляцелі карэспандэнты на выстаўку.
    2. пераноснае значэнне; на каго-што. размоўнае слова На хаду, з разбегу наткнуцца, наскочыць на каго-, што-н. Як укопаны, спыніўся бронетранспарцёр, з разгону наляцелі адна на другую машыны і таксама замерлі. Шчарбатаў. Хтосьці ў цёмным кутку наляцеў на мяне нечакана, Ледзь не збіў мяне з ног. Куляшоў. // пераноснае значэнне размоўнае слова Раптам сустрэцца з кім-н. Наляцець па вуліцы на знаёмага. ▪ [Коля] выскачыў на лугавіну і адразу наляцеў на двух немцаў. Ставер.
    3. на каго-што. Напасці, накінуцца з лёту. Каршун наляцеў на куранят. // Напасці, атакаваць з паветра. Апоўдні на горад наляцелі нямецка-фашысцкія самалёты. Гурскі.
    4. на каго-што і без дапаўнення Зрабіць напад, атакаваць. Карнікі наляцелі раненька, ачапілі вёску, выставілі паставых скрозь па вуліцы, загадалі нікому не выходзіць з хат. Марціновіч. // Напасці з мэтай грабяжу. Наляцела банда на магазін. // Раптам з'явіцца, прыехаць. Наляцець з вобыскам. Наляцець з рэвізіяй.
    5. пераноснае значэнне; на каго. размоўнае слова Накінуцца на каго-н. з лаянкай, пагрозамі. Толькі [Патапчык] адпрог каня і ўсунуўся ў хату, Антоля наляцела на яго, як коршак. Чарнышэвіч.
    6. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Знянацку пачацца (пра вецер, дождж, хмары і пад.). Наляцеў і закружыўся па шляху, уздымаючы пясок, моцны вецер-віхор. Галавач. Паляціць перад самым жнівом навальніца з градам і ад краю ў край усё вымалаціць. Паслядовіч. // пераноснае значэнне размоўнае слова Настаць, надысці (пра падзеі, здарэнні, поры года і пад.). Наляцела зіма. ▪ Наляцела вайна. Фашысты знішчылі і школу і сельсавет, разрабавалі калгасы. Дуброўскі. // пераноснае значэнне Нечакана з'явіцца, узнікнуць, ахапіць. Мары светлыя к нам наляцелі... Журба. Раптам наляцелі ўспаміны.., наляцелі і запаланілі ўсё сэрца, усю душу. Лупсякоў.
    •••
    Каршуном наляцець — раптоўна і імкліва накінуцца, напасці на каго-н. са злосцю.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com