тлумачэнне слова:
налажыць1, -лажу, -ложыш, -ложыць; закончанае трыванне 1. што. Палажыць зверху, паверх чаго-н. Налажыць кальку на чарцёж. 2. што. Замацаваць што-н. на частцы паверхні чаго-н.; змацаваць. Налажыць латку. Налажыць павязку. Налажыць шыну на нагу. Налажыць шво на рану. Налажыць гіпс. 3. што. Зрабіць якую-н. памету, запіс, знак. Загадчык узяў квіток і рэзалюцыю налажыў. Колас. 4. пераноснае значэнне; што. Пакінуць след, адбітак на кім-н. Пастаяннае жыццё ў лесе, без сну, яды, заўсёды ў небяспецы, налажыла след і на .. [Ганну]. Нікановіч. Абодва падсудныя былі бледныя: доўгае знаходжанне ў астрозе да суда налажыла на іх свой адбітак. Колас. 5. чаго. Кладучы, напоўніць чым-н. Налажыць машыну бярвення. ▪ Арцём налажыў воз дроў, увязаў вяроўкамі і на ўзыходзе сонца выехаў у Глыбокае. Машара. 6. што. У спалучэнні з некаторымі адцягненымі назоўнікамі абазначае: падвергнуць таму, што выражана назоўнікам. Налажыць арышт. Налажыць спагнанне. // Назначыць Штраф, падаткі і пад. Налажыць штраф. 7. чаго. размоўнае слова Набіць, настраляць у вялікай колькасці. — Абыдзем гэты гай, — паказаў рукой дзядок, — тут летась я налажыў столькі цецерукоў. «Звязда». ••• Налажыць галавой — прапасці, загінуць. Налажыць (накласці) на сябе рукі — скончыць самагубствам. Налажыць пячаць — апячатаць. Налажыць руку (лапу) на што — захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву. налажыць2, -лажу, -ложыш, -ложыць; закончанае трыванне, каго. размоўнае слова Скіраваць каго-н. на што-н., навучыць чаму-н. Калі адразу налажыць ..[Міхалючка] на добрае, дык і чалавек з яго будзе. Чорны.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com