тлумачэнне слова:
накруціць, -кручу, -круціш, -круціць; закончанае трыванне, што і чаго. 1. Навіць, наматаць на што-н. Накруціць нітак на шпульку. ▪ [Саньку] чамусьці то хацелася пакруціць на палец і выскубнуць з галавы пасму сваіх саламяных валасоў, то адарваць сабе чырвонае вуха. Сяркоў. 2. Навінціць на што-н. Накруціць гайку на болт. 3. Насвідраваць адтулін, дзірак. 4. пераноснае значэнне размоўнае слова Вельмі ўскладніць што-н., нарабіць чаго-н. лішняга, непатрэбнага. Пакруцілі калідораў — Навасельцам проста гора: У пакой пакуль прабіўся — Разоў восем заблудзіўся. Гілевіч. Тут, адным словам, вельмі трэба падумаць .., бо ў гарачцы такога можна накруціць, што потым.. ніякае рады не дасі. Савіцкі. 5. размоўнае слова Прывесці ў дзеянне спружыну якога-н. механізма. Ігнась пакруціў гадзіннік, навёў званок, каб не праспаць, і таксама лёг. Пальчэўскі. ••• Накруціць вушы — пакараць каго-н., пацягаўшы за вушы. Накруціць хвост — даць наганяй, прабраць каго-н. за што-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com