тлумачэнне слова:
накі́даць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, што і чаго. 1. Кінуць у некалькі прыёмаў нейкую або вялікую колькасць чаго-н. Накідаць камення. ▪ Забілі [хлапчукі] дзве палі, палажылі бервяно, накідалі каля яго камення і засыпалі жвірам, каб вада не размыла. Пальчэўскі. 2. Кідаючы што-н. куды-н., напоўніць, накласці. Накідаць кошык бульбы. Накідаць з сена. ▪ [Ладагубец і Барашкін] удвух накідалі шыхту і пагналі ваганетку ў цэх. Савіцкі. 3. Скласці ў агульных рысах. Пакідаць пан работы. // Хутка, наспех напісаць, намаляваць, начарціць. ▪ [Шутаў] хутка накідаў алоўкам некалькі слоў, напісаў свой адрас. Мележ. Косця ўзяў ліст чыстай паперы і алоўкам накідаў просты чарцёж крана, азбіўшы яго на асобныя вузлы. Шыцік. накіда́ць1, -а́ю, -а́еш, -а́е. незакончанае трыванне да накінуць. накіда́ць2, -а́ю, -а́еш, -а́е. незакончанае трыванне да накі́даць (у 2 знач.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com