тлумачэнне слова:
накалоць, -калю, -колеш, -коле; закончанае трыванне 1. чаго. Раскалоць пэўную колькасць чаго-н. Накалоць дроў. ▪ Паколькі дошак не было, накалолі плашак, абчасалі іх. Шашкоў. Дома Шкробат накалоў лучыны, занёс яе ў хату і ўжо да ночы больш нікуды не пайшоў з сваёй хаты. Галавач. 2. каго. Колючы, забіць у нейкай колькасці. Накалоць свіней. 3. што. Пашкодзіць, параніць чым-н. вострым. Гораў трапіў нагою па калена ў ваду, балюча накалоў руку на сухую і вострую, як косць, лазіну ў гушчары. Караткевіч. 4. што. Пракалоць паверхню чаго-н. у многіх месцах. Накалоць слівы для варэння. // Наколваючы, зрабіць узор, малюнак. Накалоць контуры карт. 5. каго-што на што. Насадзіць, нанізаць на што-н. вострае. Накалоць матыля на шпільку. 6. што. Раскалоць, расшчапіць што-н. не да канца; надкалоць. Накалоць гарбуз. Накалоць калодку.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com