назначыць

тлумачэнне слова:

  назначыць, -чу, -чыш, -чыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Прызначыць на якую-н. пасаду, працу. Назначыць дзяжурных. ▪ [Пан:] — Хітры ты чалавек, Палуян. Недарма цябе солтысам назначылі. Брыль.
    2. Вызначыць загадзя тэрмін, час чаго-н. Назначыць спатканне. ▪ Кангрэс назначылі на нядзелю, ён павінен быў пачацца пасля паўдня. Чорны.
    3. Намеціць што-н. зрабіць. Ніякай работы на гэты дзень.. [Раман] яшчэ не назначыў сабе. Колас.
    4. Устанавіць (пенсію, утрыманне, прэмію і пад.). У канцы пісьма штаб палка прапанаваў.. назначыць сям'і памёршага пенсію. Чорны. // Устанавіць памеры платы. Назначыць цану.
    5. Прадпісаць, рэкамендаваць выкананне чаго-н. Назначыць лякарства. Назначыць вапны.
    6. Прысудзіць (у якой-н. гульні). Назначыць штрафны ўдар.
    7. Паставіць знак, метку на чым-н.; абазначыць. Назначыць меткай качанят. Назначыць дрэвы на высечку.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com