тлумачэнне слова:
надысці, надыду, надыдзеш, надыдзе; прошлы час надышоў, -шла, -шло; загадны лад надыдзі; закончанае трыванне 1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Настаць, пачацца, наблізіцца. Надышоў вечар. Надышло свята. Надышоў канец змены. ▪ Калі надышла залацістая восень, Рыгорку завялі ў школу. Колас. 2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Ахапіць, авалодаць. Зноў надышоў страх. Галавач. 3. размоўнае слова Прыйсці, з'явіцца куды-н. Так і ляжалі, сцякалі крывёю маці і сын, пакуль не падышлі суседзі, не завезлі ў бальніцу. Арабей. // Прыбыць на месца прызначэння; быць дастаўленым. Поезд надышоў у час. ▪ [Следчы:] — Едзьце, сябры, зараз у Азярышча. Можа, за гэты час туды падышлі якія весткі. Пестрак. // Насунуцца, закрыць неба. Падышлі хмары. 4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). размоўнае слова З'явіцца, узнікнуць (пра думкі, успаміны і пад.). Надышло рашэнне.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com