надраць

тлумачэнне слова:

  надраць, -дзяру, -дзярэш, -дзярэ; -дзяром, -дзераце; загадны лад надзяры; закончанае трыванне
    1. чаго. Аддзіраючы, нарыхтаваць нейкую колькасць чаго-н. Надраць вязку лыка. ▪ З маладой ліпы [Алёшка] надраў кары. Якімовіч. // Навыдзіраць, навырываць; нарваць. Жанчыны надралі ў лесе дзеразы, упрыгожылі дугі, уплялі ў дзеразу чырвоныя стужкі. Місько. У густым лазняку [мы] знайшлі стары акон, надралі моху. Жычка.
    2. чаго. Разрываючы на часткі, нарваць у нейкай колькасці чаго-н. Надраць паперы. Надраць каснікоў.
    3. чаго. Зняць абалонку з зярнят, ператвараючы іх у крупы. Надраць мяшок круп.
    4. чаго. Нацерці на тарцы чаго-н., натаркаваць. Надраць міску бульбы.
    5. што. размоўнае слова Начасаць, расчасаць скуру, нацерці яе чым-н. цвёрдым. Надраць руку да болю. ▪ [Камлюк:] — Такая лазня — лепшы лекар... Па сабе адчуваю. Вось надраў венікам ногі, напёк — адразу палягчэла, быццам і не было ў іх праклятага раматусу. М. Ткачоў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com