надворны

тлумачэнне слова:

  надворны, -ая, -ае.
    1. Той, што знаходзіцца ў межах двара (глядзі двор1 у 1 знач.). Надворныя будынкі.
    2. Той, што выходзіць на двор, знадворны. Надворная сцяна. ▪ Калі ляпнулі надворныя дзверы, Антанюк цяжка ўздыхнуў. Шамякін. // размоўнае слова Які знаходзіцца, змяшчаецца знадворку, на дварэ, не ў памяшканні. Скрозь надворную цемру [Вацік] бачыў вялікі клін саўгаснага ячменю. Баранавых. [Рыгор] падышоў да акна, адшмаргнуў фіранку, прачыніў яго і пацягнуў надворнага паветра. Гартны.
    3. Тое, што і знешні (у 2 знач.). За надворнай замкнёнасцю і нават недаступнасцю [Коласа] адчуваліся абаяльнасць, чалавечая прастата і чуласць. Лужанін.
    4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней). Калгас меў на той час дзве фермы, але на кожнай былі разам і свінаматкі, і парасяты, і надворныя, і кормныя. Дуброўскі.
    •••
    Надворны саветнік глядзі саветнік.
    Надворны суд глядзі суд.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com